Сяргей Пятровіч Іваноў
Сяргей Пятровіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1830 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Пятровіч Іваноў — інжынер-архітэктар[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1830 годзе[1]. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1843 годзе і скончыў курс з чынам губернскага сакратара ў 1851 годзе. У той самы час быў прызначаны на службу ў тамбоўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію. У 1861 годзе С. Іваноў быў прызначаны вытворцам работ у арэнбургскую камісію і праз 2 гады выйшаў у адстаўку[1].
У 1871 годзе С. Іваноў зноў паступаў на службу звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення чарнігаўскага губернскага праўлення. У хуткім часе прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў, адкуль быў камандзіраваны ў распараджэнне мінскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці для заняткаў па пабудове праваслаўных цэркваў, а потым, у 1872 годзе, прызначаны мінскім губернскім архітэктарам[1].
З 1878 года С. Іваноў паслядоўна складаўся: пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце (па 1879), тульскім губернскім інжынерам (па 1885), у той самай пасадзе ў горадзе Астрахані (па 1890)[1]. На 1892 год займаў пасаду таўрычаскага губернскага інжынера (са жніўня 1891)[1].
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У час працы ў Мінскай губерні ажыццяўляў тэхнічнае кіраўніцтва будаўніцтвам Свята-Васкрасенскага сабора ў горадзе Барысаве[2].
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1830 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Мінска
- Мінскія губернскія архітэктары
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары Арэнбурга
- Архітэктары Чарнігава
- Архітэктары Тулы
- Архітэктары Астрахані
- Тульскія губернскія архітэктары
- Таўрычаскія губернскія інжынеры
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Астраханскія губернскія інжынеры